Top.Mail.Ru

Лоферы: сакрэт стрыманага шыку ў кожным кроку

У свеце моды, дзе трэнды прыходзяць і сыходзяць з галавакружнай хуткасцю, ёсць рэчы, якія валодаюць пазачасавай элегантнасцю.

Лоферы — менавіта з гэтай катэгорыі. Яны прайшлі шлях ад сімвала акадэмічнага асяроддзя да неад’емнай часткі гардэроба кожнай сучаснай жанчыны. Там, дзе ўчора панавалі спартыўныя сілуэты, сёння ўпэўнена крочаць лоферы, дыктуючы новую эстэтыку стрыманага шыку.

Гісторыя зараджэння

Гісторыя гэтага віду абутку бярэ свае карані ў XX стагоддзі, у маляўнічай нарвежскай вёсачцы Аўрланд. Мясцовы абутковы майстар ​​Нільс Тверангер, які прайшоў навучанне ў Бостане, задумаў стварыць нешта новае, аб’яднаўшы зручнасць і традыцыі. Яго тварэнне — абутак без шнуркоў, натхнёны нарвежскімі туфлямі «тэсер» і паўночнаамерыканскімі макасінамі, — паклала пачатак эпосе лафераў. Першая мадэль, якая атрымала назву Aurland shoes, стала праобразам для будучых пакаленняў гэтага культавага абутку.

IMG_7638.JPEG

У 1930-х гадах у Злучаных Штатах з’явілася новая інтэрпрэтацыя — мадэль Weejuns. Яны хутка заваявалі папулярнасць сярод студэнтаў, а іх адметнай рысай стаў невялікі выразаў, у які часта ўстаўлялі манетку ў адзін цэнт. Так нарадзіліся знакамітыя penny loafers, дзе манетка служыла сімвалам удачы ці проста была невялікай сумай на экстраны званок.

Эвалюцыя лофераў працягнулася ў 1950-х, калі італьянскі модны дом Gucci пераасэнсаваў класічны сілуэт, дадаўшы вытанчаную металічную дэталь у выглядзе конскай аброці. Гэта новаўвядзенне азнаменавала нараджэнне horsebit loafers, мадэлі, якая ўзвяла лоферы ў ранг элітнага абутку, стаўшы абавязковым атрыбутам дзелавых людзей і прадстаўнікоў вышэйшага грамадства.

Эстэтыка інтэлектуальнасці і пазачасовага багацця

Лоферы ўвасабляюць упэўненасць і стрыманасць, калі няма неабходнасці крычаць пра свой статус. Дастаткова правільнай пары з цудоўнай скуры, якая з гадамі толькі набывае высакародны выгляд. Гэты абутак — выбар тых, хто цэніць не паказную раскошу, а бездакорны стыль і даўгавечнасць.

Лоферы прыйшлі на змену красоўкам?

Красоўкі, безумоўна, застаюцца практычным варыянтам, але менавіта лоферы сёння прэтэндуюць на званне «разумнага выбару» для сучаснай жанчыны. Яны прыўносяць у вобраз дысцыпліну, не пазбаўляючы яго непасрэднасці. Яны універсальныя, але далёкія ад банальнасці. Гэта абутак, які не адцягвае на сябе лішняй увагі, а стварае ідэальны фон для ўсёй стылізацыі. У гэтым і хаваецца сакрэт іх нязменнага шыку.

Што будзе модна ў будучым сезоне?

У будучых сезонах лоферы канчаткова зацвердзіліся ў статусе абутку нумар адзін. На модных паказах былі прадстаўлены самыя разнастайныя варыяцыі: ад класічных мадэляў з металічным акцэнтам да ультрасучасных масіўных сілуэтаў на платформе. Класічны выраз на саюзцы атрымаў новае прачытанне дзякуючы гульні з колерам і прапорцыямі: ад элегантнага чорнага да насычаных адценняў бургунды. Масіўныя мадэлі па-ранейшаму ў фаворы, дадаючы вобразу вагі і гарманічна спалучаючыся з калготкамі і гольфамі.

IMG_7639.JPEG

Яшчэ адна яркая тэндэнцыя — лоферы на невысокім абцасе, якія надаюць жаноцкасці і адсылаюць да элегантнасці 1960-х. Асаблівую ўвагу варта звярнуць на лакіраваныя мадэлі ў яркіх адценнях чырвонага, зялёнага і цёмна-сіняга: яны лёгка заменяць вячэрнія туфлі. І, нарэшце, жывёльныя прынты — ад леапарда да імітацыі каровінай скуры — стануць ультрамодным акцэнтам сезона. Такія лоферы самі па сабе з’яўляюцца ўпрыгожваннем вобраза, адлюстроўваючы трэнд на смелыя фактуры ў дэталях.

З чым насіць?

Лоферы — гэта абутак, які не ведае абмежаванняў. Яны аднолькава гарманічна глядзяцца з джынсамі і белай кашуляй, з шаўковай сукенкай-камбінацыяй, са строгім касцюмам і нават з аб’ёмным трыкатажам. Лоферы любяць празрыстыя калготкі, рэльефныя гольфы і цёплыя шкарпэткі. У кожным выпадку яны дадаюць вобразу неабходнай завершанасці.

Марыя АСМАЛОЎСКАЯ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю