Парыжскі Луўр не прымае наведвальнікаў з-за забастоўкі супрацоўнікаў, якая працягваецца. Адпаведнае папярэджанне размешчана на афіцыйным сайце музея. Пра гэта паведаміла БелТА
Паводле звестак французскага тэлеканала BFMTV, работнікі музея на агульным сходзе 19 студзеня аднагалосна прынялі пастанову падоўжыць пратэст, які пачаўся ў сярэдзіне снежня. Забастоўшчыкі незадаволеныя адсутнасцю істотнага прагрэсу ў перагаворах аб умовах працы і аплаце.
Гэта адна з самых маштабных працоўных акцый у гісторыі Луўра. Са снежня музей ужо неаднаразова быў вымушаны альбо цалкам закрывацца, альбо адкрываць толькі частку залаў.