Top.Mail.Ru

Луўр знаходзіцца ў глыбокім крызісе, яму патрэбна рэканструкцыя коштам 1 млрд еўра

Дырэктар Луўра Крыстаф Лерыба заявіў, што знакаміты французскі музей цяпер знаходзіцца ў крызісным стане. Пра гэта паведамляе тэлеканал France 24. Расказала БелТА.


Пасля таго як з Луўра былі скрадзены каралеўскія каштоўнасці ў кастрычніку 2025 года, выяўлены недахопы ў сістэме бяспекі музея і назапашаны затрымкі з яго мадэрнізацыяй.

Крыстаф Лерыба сказаў, што музей цяпер «на апошнім дыханні». Паводле яго слоў, Луўру неабходны велізарныя інвестыцыі для абнаўлення абсталявання і рэканструкцыі. «Можна сказаць прама: нягледзячы на сваю веліч, нягледзячы на штодзённую самааддачу яго супрацоўнікаў, Луўр вычарпаў свой патэнцыял. Яго абсталяванне і інфраструктура набліжаюцца да заканчэння свайго тэрміну службы. Мы апынуліся на раздарожжы — назапашваюцца будаўнічыя надзвычайныя сітуацыі», — заявіў ён перад камітэтам Сената.

Так дырэктар Луўра, прызначаны на пасаду ў лютым 2026 года, спрабаваў абгрунтаваць неабходнасць ажыццяўлення праекта рэканструкцыі музея пад назвай «Луўр: новае адраджэнне», які ацэньваецца больш як у 1 млрд еўра.

Што датычыцца бяспекі музея, Крыстаф Лерыба заявіў, што са студзеня 2027 года плануецца ўкараніць у Луўры новую сістэму відэаназірання. «Вядома, мы ў тэрміновым парадку ўстанавілі дадатковыя камеры ў крытычна важных месцах, дзе заўважылі недахопы, але мы не можам стварыць зусім новую сетку з сотнямі камер без умацавання тэхнічнай інфраструктуры», — растлумачыў ён.

Пасаду каардынатара бяспекі, пра стварэнне якой было абвешчана пасля абрабавання музея, зойме Аліўе Гупіль. Ён быў запрошаны для ўзмацнення аховы Луўра.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю