СПА Беларусі з пачатку года знішчыла 18 беспілотнікаў самалётнага тыпу. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ заявіў камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Андрэй Лук’яновіч, паведамляе БелТА.
«Мы зафіксавалі 128 парушэнняў дзяржаўнай граніцы ў паветранай прасторы. У нас баявое прымяненне (было. — Заўвага БелТА) 23 разы: нашы дзяжурныя сілы знішчылі 18 беспілотных лятальных апаратаў самалётнага тыпу», — сказаў Андрэй Лук’яновіч.
У эфіры тэлеканала СТБ адзначылі, што сістэма супрацьпаветранай абароны Беларусі здольна кантраляваць сітуацыю ў паветры нават за межамі нашай краіны.
Там таксама звярнулі ўвагу, што колькасць крылатых разведчыкаў уздоўж нашых заходніх граніц значна павялічылася. У асобныя дні з аэрадромаў краін Балтыі і Польшчы колькасць вылетаў павялічваецца да 12.