Top.Mail.Ru

Лукашэнка павіншаваў Пуціна з Днём Расіі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і ўсіх расіян з Днём Расіі. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Расійская Федэрацыя — упэўненая ў сваёй сіле перадавая дзяржава, адна з вядучых дзяржаў з магутным эканамічным і абаронным патэнцыялам, гарант справядлівай светабудовы ва ўмовах глабальнай трансфармацыі», — гаворыцца ў віншаванні.

«Беларусы заўсёды ішлі з расіянамі поплеч на шматвяковым гераічным шляху. Памяць аб сумесным пераадоленні выпрабаванняў, агульных дасягненнях і перамогах перадаецца з пакалення ў пакаленне. Менавіта праверанае гадамі беларуска-расійскае сяброўства дае невычэрпную энергію для далейшага гарманічнага развіцця нашых брацкіх краін і народаў», — адзначыў Прэзідэнт Беларусі.


Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Пуціну моцнага здароўя і выдатных поспехаў у імя Айчыны, а грамадзянам Расіі — шчасця і дабрабыту.

Віншавальныя пасланні ад Прэзідэнта Беларусі таксама накіраваны старшыні ўрада Расіі, старшыні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы Міхаілу Мішусціну, старшыні Савета Федэрацыі Валянціне Матвіенка і старшыні Дзяржаўнай думы, старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Вячаславу Валодзіну.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю