Як паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара, візіт будзе доўжыцца 2–4 чэрвеня.
У Пекіне пройдзе традыцыйная дружалюбная сямейная сустрэча беларускага лідара са Старшынёй КНР. Спачатку ў фармаце «адзін на адзін», а затым у нефармальнай абстаноўцы Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін, як плануецца, абмяркуюць стан і перспектывы развіцця беларуска-кітайскіх адносін, іх максімальнае напаўненне практычным зместам за кошт рэалізацыі сумесных праектаў і пашырэння шматбаковых ініцыятыў.
У цэнтры ўвагі будуць таксама пытанні міжнароднага супрацоўніцтва.
Праграмай візіту запланаваны і шэраг іншых перагавораў і сустрэч.