Top.Mail.Ru

Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у КНДР

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Карэйскую Народна-Дэмакратычную Рэспубліку. Пра гэта паведамляе БелТА.



Візіт пройдзе 25-26 сакавіка па запрашэнні Старшыні Дзяржаўных спраў КНДР Кім Чэн Ына. 

Цнтральным мерапрыемствам візіту стануць перагаворы лідараў дзвюх краін. Плануецца абмеркаваць увесь спектр напрамкаў развіцця адносін Беларусі і КНДР, вызначыць асноўныя сферы ўзаемнай цікавасці і найбольш перспектыўныя для рэалізацыі праекты.

Візіт закліканы ўмацаваць дагаворна-прававую базу адносін і спрыяць актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю