Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25-26 верасня здзейсніць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю, паведамляе БелТА.
Кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел у Глабальным атамным форуме, які пройдзе пад дэвізам «Ад новага тэхналагічнага ўкладу — да новага светапогляду».
Плануецца, што падчас візіту таксама адбудзецца двухбаковая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Кіраўнікі дзяржаў звераць гадзіннікі па найбольш актуальных пытаннях развіцця беларуска-расійскіх адносін, абмяркуюць абстаноўку ў рэгіёне і міжнародны парадак дня.