Top.Mail.Ru

Лукашэнка 25 чэрвеня правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Кубы Мігелем Дыяс-Канелем Бермудэсам

Сустрэча двух лідараў пройдзе ў Палацы Незалежнасці.


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 чэрвеня правядзе ў Мінску перагаворы з Прэзідэнтам Кубы Мігелем Дыяс-Канелем Бермудэсам, які будзе знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка і Мігель Дыяс-Канель Бермудэс абмяркуюць крокі па далейшым умацаванні двухбаковага дыялогу з акцэнтам на развіццё гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва.

  • Кіраўнікі дзяржаў разгледзяць пытанні глабальнага і рэгіянальнага парадку дня, узаемадзеянне дзвюх краін на шматбаковых пляцоўках.

Праграмай афіцыйнага візіту Прэзідэнта Кубы ў Беларусь запланавана наведванне прадпрыемстваў машынабудаўнічай і фармацэўтычнай галін, а таксама ўдзел у Еўразійскім эканамічным форуме і пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю