Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўвечары 7 лістапада калоў дровы. Відэа распаўсюдзіў Telegram-канал «Пул першага», паведаміла БелТА.
«Прывітанне нашым доблесным журналістам!»- сказаў кіраўнік дзяржавы.
Такім чынам Аляксандр Лукашэнка падтрымаў удзельнікаў чэмпіянату па колцы дроў сярод СМІ. Мерапрыемства традыцыйна прайшло 7 лістапада на беразе вадасховішча Вяча пад Мінскам. Чэмпіянат у мінулыя гады не аднойчы наведваў і кіраўнік дзяржавы, але гэтым разам ён у святочны дзень здзейсніў рабочую паездку ў Жыткавіцкі раён.
Тым не менш кіраўнік дзяржавы не застаўся ў баку ад колкі дроў і выказаў салідарнасць з 3,5 тыс. удзельнікаў і гасцей чэмпіянату.