Лукашэнка 9 мая ў Маскве і Мінску прыме ўдзел у святочных мерапрыемствах у гонар 80-годдзя Перамогі

08.05.2025 | 11:56

Кіраўнік дзяржавы 8 мая накіраваўся з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю.


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 мая прыме ўдзел у святочных мерапрыемствах у гонар 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якія пройдуць у Мінску і Маскве. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы 8 мая накіраваўся з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю, дзе 9 мая на Краснай плошчы ў Маскве разам з замежнымі калегамі будзе прысутнічаць на Парадзе Перамогі. Парадным разлікам па маскоўскай брусчатцы пройдуць і беларускія ваеннаслужачыя.

Увечары таго ж дня ў беларускай сталіцы ля стэлы «Мінск горад-герой» Аляксандр Лукашэнка прыме ваенны парад з нагоды 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю