Нікому нельга аддаваць свой рынак, і ў гэтым плане неабходна аказваць усялякую падтрымку айчынным прадпрыемствам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб развіцці птушкагадоўчай галіны ў краіне, паведамляе БелТА.
«Свой рынак не трэба нікому аддаваць. Зоймем рынак — і добра. Дапамагайце там, дзе магчыма, сваім прадпрыемствам. Гэта вельмі важна зараз. Мэта адна, глабальная — нікому не аддаваць свой рынак. Па ўсіх кірунках», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
«Калі ёсць рынак, калі мы бачым добрую эканоміку ў той ці іншай вытворчасці, трэба падтрымліваць такія праекты. А не траціць грошы незразумела куды», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.