У Беларусі гатовы прыняць мігрантаў, якія гатовы працаваць, паважаюць беларускую дзяржаву і народ. Аб гэтым Прэзідэнт заявіў на нарадзе з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў, перадае БелТА.
Беларускі лідар яшчэ раз растлумачыў палітыку дзяржавы ў адносінах да мігрантаў, якія хочуць працаваць у Беларусі. «Гэта не значыць, што любы да нас прыедзе і будзе тварыць усё тое, што яму захочацца, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мы гатовы тут прыняць усіх тых, хто хоча працаваць, хто паважае нашу дзяржаву і народ. Хто хоча паводзіць сябе годна і працаваць. І апошняе слова ў гэтым павінны сказаць паслы ў тых дзяржавах, адкуль яны сюды прыедуць».
Што да мігрантаў, якія ўжо ў Беларусі, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яны ўсе на кантролі, іх бачаць. «Павінен сказаць, што на сённяшні дзень — я асабіста гэтым цікаўлюся — мы не маем ніякіх прэтэнзій да іх», — сказаў ён.
Прэзідэнт нагадаў, што ёсць і іншая альтэрнатыва — трэба сіламі саміх беларускіх грамадзян у тры разы павысіць прадукцыйнасць працы, каб паспяхова канкурыраваць на суседніх рынках. «У любым працоўным калектыве трэба спытаць: „Гатовы да гэтага?“ Калі гатовы, не бярыце ніякіх мігрантаў. Калі вам трэба — запрашайце. Гарантуйце ім бяспеку, роўныя правы, але патрабаванне адно: працаваць, даваць вынік».