Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць захавання агульнай эканамічнай прасторы ў супрацоўніцтве ў СНД і ЕАЭС. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы са старшынёй Кабінета Міністраў — кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Кыргызстана Адылбекам Касымаліевым, паведамляе БелТА.
«Цяпер нам вельмі важна не страціць нашу эканамічную прастору. Гэта вялікае дабро для нас. Сёння хістацца па свеце і шукаць новыя рынкі вельмі дорага, праблематычна і наўрад ці мы іх знойдзем. Знойдзем — добра. Патрошку трэба іх знаходзіць. Але трэба не забывацца на тое, што ў нас ёсць, не страціць. Руплівыя людзі зыходзяць з гэтага», — сказаў кіраўнік дзяржавы.