Беларусь — адзіная краіна на постсавецкай прасторы, якая захавала ў якасці свята Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Гэты факт кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адзначыў на цырымоніі адкрыцця ў Мінску новай Гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы, перадае БелТА.
«Мы адзіная краіна на постсавецкай прасторы, якая захавала гэта свята. Я быў прыхільнікам таго, каб гэта свята захаваць. Не ўсе нават разумеюць, навошта мы гэта зрабілі. Гэта даніна павагі да гісторыі. У гісторыю камень кідаць нельга, бо яна адкажа жорстка. Па прыклады далёка хадзіць не трэба», — падкрэсліў беларускі лідар.