Top.Mail.Ru
492

Лукашэнка аб'явіў 2026-ы Годам беларускай жанчыны

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка аб'явіў 2026 год Годам беларускай жанчыны. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у сваім навагоднім звароце да беларускага народа, перадае БелТА.



«Мы ўшаноўваем нашых маці, жонак і дачок адзін дзень у годзе. Надышоў час аддаць належнае іх асаблівай ролі ў нашым жыцці і аб’явіць 2026 год Годам беларускай жанчыны. Нічога больш дасканалага, чым яна, прыродай не створана! Будзем берагчы нашу жанчыну і сваю зямлю, абараняць сваю будучыню — сям’ю, родных, блізкіх і сяброў ад бед і нягод», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Няхай вачаняты вашых малышоў свецяцца радасцю і дзеці не засмучаюць вас. Няхай наша жанчына-працаўніца з усмешкай сустракае свайго мужчыну, які служыць ёй апорай і абаронай, — пажадаў Прэзідэнт у навагоднім звароце. — Моцнай вам любові — чароўнай і ўсёпаглынальнай, якая дапаможа здзяйсняць цуды і неверагоднае! Без любові да жанчыны, дзяўчыны сапраўднай любові быць не можа!»

Аб’яўленне Прэзідэнтам Года беларускай жанчыны выклікала шмат станоўчых рэакцый у грамадстве
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю