Top.Mail.Ru

Лукашэнка абнавіў склад кіраўніцтва Дзяржсакратарыята Савета Бяспекі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя назначэнні ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, паведамляе БелТА.


Аляксандр Невяроўскі прызначаны першым намеснікам дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі. Раней ён займаў пасаду намесніка дзяржсакратара.

У сваю чаргу намеснікам дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі прызначаны Андрэй Гарбаценка. Да гэтага часу ён кіраваў Ваеннай акадэміяй Рэспублікі Беларусь.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю