Top.Mail.Ru

Лукашэнка: абраная народам трыяда дзяржаўных сімвалаў стала неад’емнай часткай нашай паўсядзённасці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Днём дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Абраная народам трыяда дзяржаўных сімвалаў адлюстроўвае вопыт і традыцыі, няпросты гістарычны шлях нашай незалежнай і суверэннай дзяржавы, прыгажосць і самабытнасць сінявокай Беларусі. Яны разам з намі ў самыя адметныя моманты грамадскага жыцця і ўжо сталі неад'емнай часткай паўсядзённасці.

Павага да герба, сцяга і гімна яднае нас і ўзмацняе патрыятычны настрой у адносінах да важкіх дасягненняў краіны і суайчыннікаў. І надалей гэтыя сімвалы будуць выклікаць пачуццё гонару, дачынення да лёсу Беларусі і адказнасці за яе будучыню.

Няхай у чыстым небе прыгожа лунае дзяржаўны сцяг, герб дэманструе ўсяму свету нашы волю, мудрасць і міралюбнасць, а душу кожнага кранаюць гукі дзіцячых галасоў падчас выканання гімна.

Жадаю здароўя, дабрабыту, новых поспехаў і перамог.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 

Аляксандр Лукашэнка


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю