Top.Mail.Ru

Лукашэнка: Ад вынікаў працы вучоных залежыць не толькі дабрабыт, але і будучыня Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў дзеячаў навукі, работнікаў навукова-даследчых інстытутаў і ўстаноў вышэйшай адукацыі з Днём беларускай навукі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


«Гісторыя роднай зямлі славіцца імёнамі вучоных, якія ва ўсе часы самааддана і адказна працавалі ў імя прагрэсу, умацоўвалі інтэлектуальны патэнцыял нацыі, — гаворыцца ў віншаванні. — Дзякуючы назапашанаму вопыту, пераемнасці навуковых школ, укараненню сучасных перадавых тэхналогій Беларусь з’яўляецца высокаразвітой краінай, захоўвае за сабой вядучыя пазіцыі на міжнароднай арэне ў розных галінах навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці».

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што менавіта навука дае імпульс развіццю эканомікі і грамадства, забяспечваючы бяспеку і суверэнітэт, ствараючы трывалую аснову для камфортнага і спакойнага жыцця мільёнаў грамадзян. «У многім ад вынікаў працы вучоных залежыць не толькі дабрабыт, але і будучыня нашай Радзімы», — заўважыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у тым, што беларускай навуцы пад сілу выкананне самых амбіцыйных задач і рэалізацыя самых смелых ідэй, калі кожны будзе і надалей працаваць на вынік, аператыўна рэагаваць на змяненні, якія адбываюцца, і пастаянна рухацца наперад.

«Моцнага вам здароўя, шчасця, міру, новых навуковых здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі», — пажадаў кіраўнік дзяржавы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю