«Нам ёсць чым нанесці непапраўны ўрон».
«У адказ на ваяўнічую рыторыку сучасных палітыкаў Захаду скажу коратка. Вы павінны гэта памятаць і разумець (мы гэта пакажам праз некалькі дзён): нам ёсць чым нанесці непапраўны, непрымальны ўрон любому патэнцыяльнаму агрэсару», — сказаў Прэзідэнт.
Ён адзначыў, што цяперашняя гадавіна Вялікай Перамогі святкуецца ў няпросты час. «Мы сталі сведкамі і ўдзельнікамі новага жорсткага перадзелу свету. Гэта пікавы момант чарговага вітка гісторыі, якая пачалася, на жаль, таксама 80 гадоў таму», — канстатаваў беларускі лідар.
«Атрымаўшы прыстанішча за акіянам, нацысцкія злачынцы ператварыліся там у „мірных абывацеляў“ і „актыўных грамадзян“. Увесь гэты час яны натхнялі сваіх пераймальнікаў на новую хвалю эскалацыі па лініі Захад — Усход. Вынік: яшчэ жывых гітлераўскіх катаў сёння ўшаноўваюць на дзяржаўным узроўні, мёртвых — узводзяць у святыя. Там, за мяжой», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.