«Каб нешта мець, трэба пагарбаціцца».
«Калі вы думаеце, што наша моладзь, якая ідзе за намі, будзе так працаваць (як папярэднія пакаленні. — Заўвага БелТА), вы памыляецеся або самі сябе падманваеце. Не будзе. Гэта іншая моладзь. Яны думалі, што бульба расце ў інтэрнэце. Аказалася, не ў інтэрнэце бульба расце, яна расце ў полі, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — У нас ныюць — пачынаючы ад вёскі да раённага цэнтра і гарадоў — людзі, якія маюць свае дачы. Што вы ныеце? У нас хапае насення. Ну дык вы дзве баразёнкі для сябе (пасадзіце. — Заўвага БЕЛТА), каб два мяхі бульбы (нарасло. — Заўвага БЕЛТА). Высаджвайце на гэтым кавалачку зямлі або ў вёсках. У вёсцы ж не апрацоўваюць участкі».Кіраўнік дзяржавы спытаў у намесніка кіраўніка спраў Прэзідэнта Мікалая Шарснёва, ці высаджвае ён на сваёй дачы бульбу. «Штогод саджу», — адказаў чыноўнік.
«Вось, у яго ёсць бульба, без праблем. Высокага ўзроўню чыноўнік. А звычайнаму чалавеку, у якога дзеткі маленькія... Мне бульба не трэба. Я яе знайду паўтара меха. Але ў мяне два ўчасткі. Хочаце паглядзець — калі ласка, хоць зараз. Учора я паглядзеў і адзін, і другі ўчастак, бульба — загледзішся. Акадэмія навук перадала насенне, я правяраю, што гэта за насенне. Усіх забяспечу бульбай, хто стаіць тут», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.«Дык чаму мы гэтым не займаемся? Што мы ўсё ходзім і ныем, нечага нам не хапае. Я разважаю, магчыма, як рэтраград і кансерватар нейкі, але ў жыцці нічога не прыдумалі іншага: для таго, каб нешта мець, трэба пагарбаціцца. Не гарбацімся — будзе дрэнна. Наша моладзь да гэтага не прывыкла. І калі вы думаеце, што размовамі мы яе прывучым, — нічога падобнага», — дадаў Прэзідэнт.