Top.Mail.Ru

Лукашэнка: АДКБ трэба быць вельмі акуратнай і карэктнай у рабоце з Арменіяй

Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспекі трэба быць вельмі акуратнай і карэктнай у рабоце з Арменіяй. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 6 красавіка на сустрэчы з генеральным сакратаром АДКБ Таалатбекам Масадыкавым, паведаміла БелТА.


«Нам трэба быць больш карэктнымі і акуратнымі ў рабоце з Арменіяй. Вы ведаеце, што Арменія быццам бы і не падтрымлівае работу ў АДКБ, але ў той жа час застаецца ў арганізацыі, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Трэба быць вельмі карэктнымі. У Арменіі складаная сітуацыя ў гэтым плане, асабліва ў электаральны перыяд. Вельмі няпростая сітуацыя. Таму нам трэба быць вельмі акуратнымі і асцярожнымі ў адносінах з Арменіяй».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю