Top.Mail.Ru

Лукашэнка: Адносіны народаў Беларусі і Італіі з’яўляюцца прыкладам шчырага сяброўства

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Італіі з галоўным дзяржаўным святам — Днём абвяшчэння Італьянскай Рэспублікі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Для беларусаў Італія — гэта перш за ўсё краіна з унікальнай гісторыяй і непаўторнай культурай, багатай прыродай, адкрытымі і гасціннымі людзьмі, неабыякавымі да чужой бяды», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што адносіны паміж народамі Беларусі і Італіі з’яўляюцца прыкладам шчырага сяброўства, якое мае трывалы фундамент. 

«Разам мы здолелі пабудаваць моцныя і шматгранныя сувязі ў розных сферах, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Упэўнены, нягледзячы на геаграфічную адлегласць і складаную геапалітычную сітуацыю, мы застанемся добрымі партнёрамі, зацікаўленымі ў падтрыманні і развіцці ўсебаковага супрацоўніцтва».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім жыхарам Італіі міру, згоды і працвітання.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю