Top.Mail.Ru

Лукашэнка: адносіны паміж Мінскам і Кіта маюць значны патэнцыял для нарошчвання супрацоўніцтва

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Эквадора Даніэля Набоа з нацыянальным святам — Днём абвяшчэння незалежнасці. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



«У гэты дзень 217 гадоў таму назад былі зробленыя першыя крокі па вызваленні краіны ад прыгнёту каланізатараў. У самаадданай гераічнай барацьбе ваш народ заваяваў права на самастойнае развіццё, а закладзены ў той гістарычны перыяд цвёрды дзяржаўны падмурак і сёння з’яўляецца гарантам незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Эквадор», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што двухбаковыя адносіны паміж Мінскам і Кіта маюць значны патэнцыял для ўзаемавыгаднага нарошчвання гандлю і супрацоўніцтва ў сельскагаспадарчай, прамысловай, навукова-тэхнічнай і іншых сферах.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў эквадорскаму лідару моцнага здароўя, невычэрпных сіл і нязменных поспехаў ва ўсіх справах, а жыхарам Эквадора — міру і дабрабыту.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю