Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 студзеня падпісаў указ № 3, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення аб сэрвісе, што дае магчымасць ажыццяўляць пошук інфармацыі аб аб’ектах прамысловай уласнасці, якія ахоўваюцца ў дзяржавах — членах Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Аб гэтым паведамляе БелТА.
Міжнародны дагавор вызначае парадак стварэння ў ЕАЭС сэрвісу для пошуку інфармацыі аб аб’ектах прамысловай уласнасці (таварных знаках, знаках абслугоўвання, геаграфічных указаннях і найменнях месцаў паходжання тавараў). Гэта сістэма будзе функцыянаваць на афіцыйным партале ЕАЭС з бясплатным агульным доступам.
Рэалізацыя дакумента будзе садзейнічаць павышэнню абароны правоў на аб’екты прамысловай уласнасці.
На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважаны ўрад Беларусі.