Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 лістапада падпісаў указ № 409, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб адзінай аграрнай палітыцы ў рамках Саюзнай дзяржавы. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Міжнародным дагаворам замацоўваюцца асноўная мэта і кірункі рэалізацыі аграрнай палітыкі. Заключэнне пагаднення будзе садзейнічаць развіццю адзінага аграрнага рынку Саюзнай дзяржавы.
Паўнамоцтвы на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне дадзены Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання.