Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 верасня падпісаў указ, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення з Мальдыўскай Рэспублікай аб узаемнай адмене віз. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Пагадненнем замацоўваецца магчымасць для грамадзян бакоў уязджаць, выязджаць і рухацца транзітам па тэрыторыі дзяржавы другога боку без віз пры ўмове, што працягласць іх знаходжання не перавышае 30 дзён з даты ўезду (да 90 дзён на працягу каляндарнага года).
На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў.