Top.Mail.Ru
284

Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Расіяй аб умовах дзейнасці БРУ

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня падпісаў указ № 267, якім ухваліў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення Беларусі і Расіі аб умовах дзейнасці Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.



Дадзенай міжнароднай дамовай канкрэтызуюцца статус і асноўныя палажэнні дзейнасці ВНУ, якія тычацца, у прыватнасці, задач, правілаў і парадку прыёму для атрымання адукацыі, органаў кіравання.

Заключэнне пагаднення будзе садзейнічаць развіццю і ўмацаванню адносін паміж дзвюма краінамі.

На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства адукацыі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю