Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж Беларуссю і Індыяй аб узаемнай абароне сакрэтнай інфармацыі. Адпаведны ўказ № 229 кіраўнік дзяржавы падпісаў 9 ліпеня, паведамляе БелТА.
На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважаны Камітэт дзяржаўнай бяспекі.