Top.Mail.Ru

Лукашэнка адобрыў праект паправак у Дагавор аб Мытным кодэксе ЕАЭС

Прэзідэнт Беларусі падпісаў Указ, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Мытным кодэксе Еўразійскага эканамічнага саюза ад 11 красавіка 2017 года, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Праектам Пратакола прадугледжаны папраўкі, прызнаныя дзяржавамі — членамі ЕАЭС першачарговымі і накіраваныя на вырашэнне праблемных пытанняў у сферы мытнага рэгулявання. Гэта ў тым ліку датычыцца сферы кантэйнерных і кантрэйлерных перавозак, прымянення навігацыйных пломбаў, уніфікацыі электроннага дакументаабароту, упарадкавання ўвозу прадукцыі марскога промыслу, прадухілення выпадкаў ілжэтранзіту тавараў.

На правядзенне перагавораў па праекце Пратакола і яго падпісанне ўпаўнаважаны Дзяржаўны мытны камітэт.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю