Top.Mail.Ru

Лукашэнка адобрыў праект пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 мая падпісаў указ № 116, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) ад 29 мая 2014 года. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Папраўкі датычацца аказання фінансавага садзейнічання пры рэалізацыі дзяржавамі — членамі ЕАЭС сумесных кааперацыйных праектаў у галінах аграпрамысловага комплексу. 

На правядзенне перагавораў па праекту пратакола ўпаўнаважана Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю