Top.Mail.Ru

Лукашэнка адобрыў праекты пагадненняў, накіраваных на спрашчэнне ўзаемнага гандлю партнёраў па ЕАЭС з трэцімі краінамі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праекты дзвюх міжнародных дагавораў, накіраваных на спрашчэнне ўзаемнага гандлю і развіццё супрацоўніцтва партнёраў па ЕАЭС з трэцімі краінамі. Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 9 чэрвеня, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Адобраны праект часовага гандлёвага пагаднення паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі з аднаго боку і Манголіяй з другога боку, а таксама праект пагаднення аб эканамічным партнёрстве паміж ЕАЭС і яго дзяржавамі-членамі з аднаго боку і Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі з другога боку.

На правядзенне перагавораў па праектах пагадненняў і іх падпісанне ўпаўнаважаны ўрад.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю