Top.Mail.Ru
228

Лукашэнка адзначыў гатоўнасць Беларусі да сумеснай работы з Іарданіяй па ўсіх напрамках супрацоўніцтва

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства Абдалу II з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пад кіраўніцтвам Абдалы II Каралеўства паспяхова рухаецца па шляху стабільнага развіцця, актыўна ўдзельнічае ў вырашэнні важных пытанняў рэгіянальнага парадку дня, умацоўвае свае пазіцыі на міжнароднай арэне.

«Цёплыя адносіны і паразуменне паміж народамі Беларусі і Іарданіі з’яўляюцца трывалым фундаментам для пашырэння двухбаковых сувязей у розных галінах», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў гатоўнасць да сумеснай работы па ўсіх напрамках супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах.

Прэзідэнт пажадаў каралю Іарданіі выдатнага здароўя, дабрабыту і новых дзяржаўных здзяйсненняў, а жыхарам Іарданіі — шчасця і згоды.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю