«Перакананы, што паслядоўнае ўмацаванне беларуска-туркменскіх адносін дасць магчымасць рэалізаваць існуючы значны патэнцыял міждзяржаўнага партнёрства», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сердару Бердымухамедаву добрага здароўя і невычэрпнай энергіі для дасягнення новых поспехаў у стваральнай дзейнасці на карысць краіны, а жыхарам дружалюбнага Туркменістана — міру і працвітання.