Top.Mail.Ru

Лукашэнка адзначыў важкія дасягненні лесаводаў: больш як 40 працэнтаў тэрыторыі Беларусі пакрыты лесам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў лясной гаспадаркі са знамянальнай датай — 90-годдзем з моманту ўтварэння органа кіравання лясной гаспадаркай. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


«Роўна 90 гадоў таму пачаўся адлік вашай слаўнай гісторыі. За гэты час лясная галіна прайшла складаны, але плённы шлях. Сёння беларускі лес — нацыянальны брэнд, прыроднае багацце, якое збярог чалавек», — гаворыцца ў віншаванні.

«Да свята вы прыйшлі з важкімі дасягненнямі. Мы з гонарам адзначаем, што лясістасць нашай краіны дасягнула рэкордных 40,5 працэнта. На кожнага жыхара Беларусі прыпадае больш за гектар лесу, што ўдвая вышэй за сярэднесусветны паказчык, — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. — Гэта, безумоўна, вынік працы вялікай каманды прафесіяналаў — людзей, для якіх лес стаў сапраўдным прызваннем». Прэзідэнт адрасаваў словы шчырай удзячнасці ветэранам галіны, якія заклалі трывалы фундамент для яе развіцця, а таксама сённяшняму калектыву за адданасць выбранай справе і любоў да беларускага лесу.


«Перакананы, і ў далейшым вы будзеце паспяхова выконваць пастаўленыя задачы па рацыянальным выкарыстанні, захаванні і прымнажэнні лясных рэсурсаў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў лесаводам Беларусі добрага здароўя, шчасця, дабрабыту і мірнага неба над галавой.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю