Top.Mail.Ru

Лукашэнка адзначыў значэнне айчынных тэхналогій фармвытворчасці як гаранта здароўя нацыі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці з прафесійным святам. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Адзін з важных складнікаў бяспекі краіны — развіццё айчынных тэхналогій фармацэўтычнай вытворчасці як гаранта здароўя нацыі», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзякуючы руплівай, навукаёмістай і вельмі адказнай працы прадстаўнікоў галіны грамадзянам Беларусі даступны жыццёва важныя лекавыя прэпараты.

«Перакананы, што вашы прафесіяналізм, прыхільнасць да любімай справы, інавацыйны падыход і ў далейшым дазволяць вам садзейнічаць паспяховаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю дзяржавы, умацаванню іміджу Беларусі на міжнароднай арэне», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў работнікам фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці здароўя, шчасця, міру і новых дасягненняў у імя любімай Радзімы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю