Top.Mail.Ru

Лукашэнка адзначыў значныя перспектывы ў нарошчванні сувязяў і рэалізацыі праектаў з Кот-д’Івуарам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кот-д’Івуара Аласана Драмана Уатару з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



«Больш за 60 гадоў таму івуарыйскі народ вызваліўся ад каланіяльнага прыгнёту і абараніў права на самастойнасць. Сучасны Кот-д’Івуар дынамічна развіваецца дзякуючы эфектыўным рэформам, з’яўляецца ўплывовым членам эканамічнай супольнасці дзяржаў Заходняй Афрыкі і карыстаецца заслужаным аўтарытэтам на афрыканскім кантыненце і за яго межамі», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што Мінск лічыць Ямусукра надзейным партнёрам. «Перакананы, што пашырэнне двухбаковага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях цалкам адпавядае доўгатэрміновым інтарэсам нашых краін, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Бачым значныя перспектывы ў нарошчванні сувязяў і рэалізацыі сумесных праектаў у сферах сельскай гаспадаркі, прамысловай кааперацыі, аховы здароўя, адукацыі».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Аласану Драману Уатару шчасця і поспехаў у адказнай дзейнасці, а жыхарам Кот-д’Івуара — міру і дабрабыту.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю