Top.Mail.Ru

Лукашэнка агучыў планаваны парадак дня пасяджэння УНС у снежні

Прэзідэнт Беларусі, Старшыня Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Прэзідыума УНС агучыў планаваны парадак дня пасяджэння Усебеларускага народнага сходу, якое адбудзецца 17–18 снежня, перадае БелТА.


Аляксандр Лукашэнка назваў будучае пасяджэнне УНС найважнейшай грамадска-палітычнай падзеяй у краіне.

«Для УНС 2026-ы — год юбілейны (гэтаму інстытуту спаўняецца 30 гадоў. — Заўв. БелТА). Мы з вамі павінны зацвердзіць праект парадку дня гэтага пасяджэння. Як і летась, на сходзе будзе традыцыйна абвешчана Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту. Таксама разгледзім кадравыя пытанні Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў. Акрамя таго, упершыню на пасяджэнні УНС трэба будзе выбраць старшыню і членаў нашай Цэнтральнай выбарчай камісіі. Яшчэ адным пытаннем парадку дня стане даклад Прэм’ер-міністра пра ход выканання ў бягучым годзе Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку», — сказаў беларускі лідар.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю