Top.Mail.Ru

Аляксандр Лукашэнка: «Аднаўляльныя і другасныя рэсурсы — наша „золата“ літаральна пад нагамі»

«Гэта рэзерв эканомікі. Ці ж не так?»


«Трэба падыходзіць па-гаспадарску», — такую задачу ад кіраўніка дзяржавы часта чуюць кіраўнікі самых розных сфер. Цалкам датычны і да пытанняў абыходжання з адыходамі і выкарыстання другасных матэрыяльных рэсурсаў. Менавіта гэта стала тэмай нарады на ўзроўні Прэзідэнта Беларусі, якая адбылася ўчора ў Палацы Незалежнасці.

Резэрв для эканомікі

Пытанне не новае. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў студзені, адкрываючы новую помпавую станцыю «Шчомысліца» з артэзіянскай вадой для Мінска, дамаўляліся правесці асобную нараду па комплекснай перапрацоўцы адходаў. Акрамя таго, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы, для кожнага складу ўрада гэтая тэма з’яўляецца лакмусавай паперкай. І растлумачыў, чаму: «У нас няма нафты і газы, я ужо аб гэтым казаў, першасных выкапняў, як вы іх называеце. Але аднаўляльныя і другасныя рэсурсы — гэта наша „золата“ літаральна пад нагамі, якім мы вельмі слаба займаемся». Прэзідэнт заўважыў, што гэта тычыцца не толькі Беларусі і прывёў у прыклад Швейцарыю, якая таксама як і Беларусь не мае карысных выкапняў, але пераапрацоўвае амаль усе другасныя рэсурсы. 

У нарадзе прынялі ўдзел прэм’ер-міністр, члены ўрада, губернатары, старшыня Мінскага гарвыканкама. «Я хачу, каб запомнілі раз і назаўсёды. Асаблівасць паслявыбарнага перыяду, як адчулі, напэўна некаторыя, не будзе заключацца ў тым, што мы на ўзроўні Прэзідэнта збіраемся, праводзім мазгавую атаку на тое ці іншае пытанне, тую ці іншую праблему як вось гэту — перапрацоўку адыходаў. І потым яшчэ 10 раз у прэзідэнта збіраемся і, як у народзе кажуць малоцім языкамі, запэўніваючы адзін аднаго, што гэта трэба зрабіць. Сабраліся, дамовіліся, не зрабілі — да пабачэння. Я хачу, каб вы гэта запомнілі», — папярэдзіў кіраўнік дзяржавы, падкрэсліўшы, што гэта вельмі актуальна і да дадзенай нарады. 

Другасныя адыходы Аляксандр Лукашэнка назваў рэзервам для эканомікі. 

«Нам не цікавы дабаўлены кошт на глыбокай перапрацоўцы лесу, шкла, гарбарнай сыравіны, таго ж лёну, за які б’юцца ўсе краіны багатай Еўропы? — задаў рытарычнае пытанне Прэзідэнт. — Мы 11 гадоў таму збіраліся ў такім жа складзе. Прынята шмат праграм і мерапрыемстваў, укладзеныя — самае галоўнае — бюджэтныя рэсурсы». Аляксандр Лукашэнка спытаў, наколькі далёка прасунуліся ў гэтым плане, ці ёсць вынік ад такога «рыўка». Ён пацікавіўся, ці змяніліся адносіны насельніцтва да сартавання бытавых адкідаў або выкарыстанні папяровай упакоўкі?

Найперш — сістэма!

  • Мэта нарады на вышэйшым узроўнікомплексна прааналізаваць працу ўрада і выканкамаў у гэтай сферы. І як задаў тон нарады Прэзідэнт — без самасправаздач — адразу да праблем і прапаноў па іх вырашэнню. 

«Найперш хачу ад вас пачуць, якая ў нас сістэма працы ў гэтым плане. Сістэма! Адыходы, рознага роду смецце — хто гэтым займаецца, які рух гэтых адыходаў, сарціроўка, пастаўка прамысловым прадпрыемствам. Як мы гэта выкарыстоўваем? Колькі працэнтаў?» — такія пытанні перад адказнымі асобамі паставіў беларускі лідар.

  • Кіраўнік дзяржавы асобна засяродзіў увагу на некаторых аспектах.

Выкарыстанне другасных рэсурсаў і імпарт

«Чаму мы слаба здабываем другасныя матэрыяльныя рэсурсы і спараджаем імпарт? Мы ўсё імпарціруем у тым ліку там, дзе можам перапрацаваць адыходы і абысціся без імпарту», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. І прывёў лічбы: за 2024 год завезлі 22 тысячы тон макулатуры, па 2 тысячы тон — адходаў шкла і пластмас. Як заўважыў Прэзідэнт, на гэта патрацілі мільёны долараў. 

Эканоміка замкнёнага цыклу

«У працы з адходамі ёсць два падыходу. Можна „гераічна“ змагацца з імі, будуючы новыя палігоны і лініі сартавання. А можна працаваць на апярэджанне: прадухіляць з’яўленне некаторых адыходаў, — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. — Прашу далажыць, як працуе эканоміка замкнёнага цыклу. Хоць, як мяне інфармуе Камітэт дзяржкантролю, у краіне пакуль не выбудаваная празрыстая сістэма ўліку руху адыходаў ад іх утварэння да выкарыстання або пахавання. Пры тым, улічваць ёсць каму. У прамысловасці закопваюцца мільёны тон каштоўнай сыравіны, але мала хто гэтай праблемай прадметна займаецца».

Таксама, звярнуў увагу Прэзідэнт, пакуль поўнасцю не вырашаны пытанні кантэйнернага збору камунальных адыходаў. З-за гэтага дачнікі, жыхары малых гарадоў часта проста не ведаюць, куды выкінуць непатрэбнае, што выклікае іншыя праблемы, сярод іх стыхійныя звалкі. Кіраўнік дзяржавы падзяліўся сваімі назіраннямі наконт падобнага відовішча ў Мінскім раёне. Ён расказаў, што асабіста праехаў па раёне і жахнуўся: «Мінскі раён — гэта адыходны раён горада-героя Мінска. Што там дзеецца — гэта кашмар. Проста на ўскраіне лесу, ніхто не турбуе сябе: заехаў самазвал, выкінулі... чаго толькі няма! Я спецыяльна спыніўся, паглядзеў: старыя халадзільнікі, пластмаса, шкло, рознага роду бытавое смецце. Гэта пад Мінскам!». У сувязі з гэтым, іранічна падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, у Год добраўпарадкавання трэба казаць не столькі аб зборы смецця, колькі ў прынцыпе аб парадку. І зрабіў акцэнт на тым, што гэтую праблему павінна вырашаць мясцовая ўлада. 

Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў

Прэзідэнт запатрабаваў даць прынцыповую ацэнку працы аператара другасных матэрыяльных рэсурсаў. «Мы спецыяльна стваралі гэтую структуру, па сутнасці, як галоўнага кантралёра ў гэтай сферы ад імя дзяржавы. Ці рацыянальна выкарыстоўваюцца яго фінансавыя сродкі (а гэта 1,3 мільярда рублёў за 10 гадоў)? Наколькі абгрунтаваныя выбраныя напрамкі інвестыцый, якая ад іх аддача ва ўвязцы з ростам збору? Чаму закупляецца параўнальна простае імпартнае абсталяванне (транспарцёры і да таго падобнае), якое мы самі здольныя вырабляць, і ёсць затрымкі з уводам аб’ектаў?» акрэсліў пытанні кіраўнік дзяржавы.

Абарот шкляной і пластыкавай тары

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ўрад у 2019 годзе не змог выразна абгрунтаваць неабходнасць стварэння сумесна з прыватным інвестарам сістэмы дэпазітна-закладнога абароту шкляной і пластыкавай тары. «Што з пілотнымі праектамі, якія так гучна анансаваліся? Можа быць, сёння варта вярнуцца да гэтай тэмы, але ўжо на базе кааперацыі холдынгу „Белрэсурсы“ і беларускай шкляной кампаніі?», — спытаў ён. 

Вытворчасць RDF-паліва

Па словах кіраўніка дзяржавы, шмат размоў і мала справы на працягу ўжо амаль 10 гадоў з вытворчасцю са смецця так званага RDF-паліва. Гэта паліўныя гранулы, што вырабляюцца з гаручых адходаў. Аляксандр Лукашэнка спытаў, ці выгадна рабіць такое паліва, ці запатрабавана яно цэментнымі заводамі і прадпрыемствамі Мінэнерга? 

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што асабіста пацікавіўся гэтым пытаннем і высветлілася, што такое паліва цэментным заводам у цэлым не патрэбна. Яны спасылаюцца на розныя цяжкасці яго выкарыстання, сярод якіх, напрыклад, праблемы з ачысткай тэхнікі і абсталявання. Таму, зрабіў акцэнт беларускі лідар, трэба яшчэ раз уважліва перагледзець гэта пытанне. Кіраўнік дзяржавы спытаў, ці ёсць тэхнічныя магчымасці выкарыстання RDF-паліва, ці ёсць эканамічная мэтазгоднасць у параўнанні з іншымі відамі паліва. І яшчэ адно пытанне — ці адпавядае такое паліва экалагічным нарматывам і куды хаваць попел? 

Экалагічныя нормы і патрабаванні

«Маса пытанняў у насельніцтва і арганізацый да экалагічных нормаў і патрабаванням. Іншы бок медаля. Часам яны нелагічныя і залішне жорсткія», — звярнуў увагу Прэзідэнт. Ён прывёў жыццёвы прыклад: старая ферма не ўяўляе «экалагічнай пагрозы», але варта яе знесці — адразу становіцца велізарнай праблемай пахаваць адходы або падсыпаць імі сельскую дарогу, калі змяльчаюць бетон ці метал з фермы. Усё было нармальна, калі ферма стаяла там закінутая, зарастала быллём, дарогу зрабілі — гэта шкодна. 

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, якія прапановы ёсць ва ўрада па мерах адказнасці за аб’ектыўныя парушэнні правілаў добраўпарадкавання і парадку на зямлі? Для грамадзян гэта, напрыклад, не акошаныя ўчасткі, заваленыя платы, смецце на прысядзібнай тэрыторыі і да таго падобнае. 

«Глядзіце, рабяты, каб у нас не было непрыемнай размовы да новага года. Вы ведаеце, я чалавек рухавы, сеў і паехаў. Вось я аб’язджаю палі, гляджу, як вы там гаспадарыце. Бардак поўны. Прашу вас, мець гэта на ўвазе — размова будзе жорсткая, — папярэдзіў Прэзідэнт. — Калі, дапусцім, самотны пенсіянер або інвалід — мясцовыя органы ўлады павінны дапамагчы, сельскі савет гэта павінен арганізаваць. Калі ў яго здаровыя дзеці, унукі — няхай карачацца на гэтым участку, не — рублём застаўляйце працаваць». Аналагічна, па яго словах, і на прадпрыемствах можа быць бедна, але чыста.

«Гэта не мной прыдумана — гэта за шмат гадоў склаліся традыцыі элементарнага парадку ва ўсім. Як казаў класік, «разруха не ў клазетах, а ў галовах»,канстатаваў Прэзідэнт. 

Кіраўнік дзяржавы папрасіў дакладчыкаў выразна адказаць на пастаўленыя пытанні. І далажыць па далейшай стратэгіі працы з усімі відамі адходаў. І ключавое пытанне ад Прэзідэнта: «як мы ў гэтым кантэксце гатовыя навесці парадак, літаральна „вылізаць“ краіну ў гэтым годзе, Годзе добраўпарадкавання».

Рэгулятар павінен быць адзін

Рэгулююць сферу абыходжання з адыходамі і выкарыстання другасных матэрыяльных рэсурсаў два ведамствы — Міністэрства прыродных рэсурсаў і абароны навакольнага асяроддзя і Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Мінпрыроды займаецца прамысловымі адыходамі, кантролем за імі, а міністэрства ЖКГ — абыходжаннем з адыходамі насельніцтва. Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын адзначыў, што ў абыходжанні з прамысловымі адыходамі яснасць і парадак ёсць: амаль усё адыходы прамысловай вытворчасці пераапрацоўваюцца, за выключэннем адыходаў Беларуськалія і Гомельскага хімічнага завода. 

Што тычыцца адыходаў насельніцтва, то тут, па словах прэм’ер-міністра, праблем больш. Але, каб пазбегнуць неразбярыхі, прапаноўваецца вызначыць адзіным рэгулятарам Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, якое будзе кантраляваць збор і сарціроўку ўсіх адыходаў. 

Мінпрыроды прапануе атрымліваць рэдказямельныя матэрыялы з адыходаў

Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк далажыў, што за мінулы год у краіне ўтварылася 60 мільёнаў тон адыходаў, з іх 56 мільёнаў тон — адыходы вытворчасці і 4 мільёны тон — цвёрдыя камунальныя адыходы. З 56 мільёнаў тон прамысловых адыходаў 70% — буйнатажныя адыходы, двух відаў: фосфагіпс (прадукт, які вылучаецца ў выніку дзейнасці Гомельскага хімічнага завода, сёння яго накоплена больш за 26 мільёнаў тон) і галітавыя адыходы (якія вылучаюцца ад вытворчасці Беларуськалія, іх назапашана больш 1,3 мільярды тон). Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што пытанне абыходжання з гэтымі адыходамі абмяркоўваецца не першы год. 

Сяргей Масляк распавёў, што спецыялісты вывучылі досвед Расійскай Федэрацыі ў частцы выкарыстання адыходаў фасфагіпсу. Прама на нарадзе ён прадставіў прадукцыю, якая вырабляецца з адыходаў фосфагіпсу, у прыватнасці, рэдказямельныя элементы. Пры фарміраванні новага склада ўрада Прэзідэнт даручаў Мінпрыроды актывізаваць работы па геалагічным вывучэнні нетраў і пошук новых карысных выкапняў, уключаючы рэдкіх металаў і рэдказямельных элементаў.

«У адной тоне фосфагіпсу змяшчаецца 80-84 кілаграмы штучнага гіпсу, які па сваіх характарыстыках нават лепшы за прыродны. Каля 12-14% — гэта адыходы, якія вылучаюцца ў працэсе вытворчасці. Менш за 0,5% — прадукцыя, якая сёння паспяхова вырабляецца Расійскай Федэрацыяй, у прыватнасці — рэдказямельныя элементы, — распавёў Сяргей Масляк. — З улікам гэтага ў мяне прапанова, каб наша Акадэмія навук вывучыла гэты досвед і ў выпадку неабходнасці, магчыма, яго прымяніць на практыцы праз будаўніцтва адпаведных ліній на базе Гомельскага хімічнага завода для атрымання канцэнтрату. А затым, у выпадку эканамічнай мэтазгоднасці прыняць рашэнне па будаўніцтве завода па атрыманні з гэтага канцэтрату рэдказямельных элементаў, якія ўжываюцца ў вытворчасці». Падобныя элементы, напрыклад, ужываюцца ў шкляной прамысловасці. Сяргей Масляк адзначыў, што падобная прадукцыя мае і экспартны патэнцыял. «Ёсць ніша і для Рэспублікі Беларусь. Таму дадзеным пытаннем варта займацца», — запэўніў міністр.


Screenshot_76.jpg

Што прадугледжвае стратэгія абыходжання з адыходамі

Кіраўнік Мінпрыроды далажыў, што ведамствам распрацавана стратэгія абыходжання з адходамі вытворчасці і спажывання. «Акрамя таго, пры Мінпрыроды створаны каардынацыйны савет па абыходжанні з адходамі, у які ўвайшлі прадстаўнікі навукі, бізнесу, мясцовых органаў улады, зацікаўленых арганізацый. Мы ўлічылі ўсе магчымыя заўвагі, — далажыў Сяргей Масляк. — Стратэгія вынесеная на грамадскае абмеркаванне. Ёсць пэўныя пытанні, якія мы ўлічваем і ад грамадзян. І ў бліжэйшы час, пасля пэўнай дапрацоўкі, стратэгія будзе ўнесена на разгляд ва ўрад».

Міністр растлумачыў, што гэтая стратэгія аб’ядноўвае ўсе дакументы, якія рэгулююць абыходжанне з рознымі відамі адыходаў — на сёння гэта шэсць стратэгій і чатыры канцэпцыі. Па словах Сяргея Масляка, калі ўсё гэта акумуляваць у адзін дакумент і даць магчымасць вызначыць адзіны орган у асобе Мінпрыроды, вынік будзе ў найбліжэйшы час. «Я за гэтыя пытанні буду галавой адказваць», — паабяцаў Сяргей Масляк.

Галоўнай мэтай дадзенай стратэгіі міністр назваў дасягненне ўзроўню выкарыстоўвання адыходаў не менш 90% да 2040 году. Але Прэзідэнта не задаволіў тэрмін. «Канешне, нас не задавальняюць гэтыя тэрміны. Гэта ж нашы рэсурсы... Гэта той бруд, які засмечвае прыроду. Дык трэба гэты бруд узяць пераапрацаваць і зрабіць рэсурсамі», — адзначыў Прэзідэнт. 

Перапрацоўка будзе больш дынамічнай

У сваю чаргу Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын падкрэсліў, што задачы па нарошчванні аб’ёмаў перапрацоўкі адходаў будуць вырашацца больш дынамічна. Па яго словах, найперш, трэба засяродзіць намаганні на правільнай сарціроўцы смецця да таго, як яно трапіць на палігоны. Гэта неабходна для таго, каб атрымаць з гэтых адыходаў усе рэсурсы, якія падлягаюць перапрацоўцы. «Калі мы возьмем усе адыходы за 100%, то працэнтаў 40 можна здаць на перапрацоўку, другасныя матэрыяльныя рэсурсы. Працэнтаў 30, крыху больш, — гэта арганіка. Застаецца працэнтаў 20-25 тых адходаў, якія сёння не падлягаюць перапрацоўцы. Простая задача (мы гэта зробім) — у нас на палігонах не будзе ніякіх другасных матэрыяльных рэсурсаў», — растлумачыў кіраўнік урада. Ён запэўніў, што гэта будзе зроблена ў найбліжэйшы час. І не да 2040 года, а ў бліжэйшыя некалькі гадоў. 

  • Як прыклад — Брэсцкі смеццеперапрацоўчы завод, які забяспечвае збор і сартаванне адходаў з Брэста, Брэсцкага і Жабінкаўскага раёнаў. Усяго на прадпрыемстве здабываюць каля 14 відаў другаснай сыравіны, уключаючы пластык, шкло, макулатуру. З арганічных адыходаў атрымліваюць біягаз, які выкарыстоўваецца для выпрацоўкі электраэнергіі для патрэб завода. 

Нарасціць аб’ёмы перапрацоўкі смецця дазволіць і новы смеццеперапрацоўчы завод, які будуецца пад Мінскам і пачне працаваць у ліпені гэтага года. Аб’ём перапрацоўкі складзе каля 600 тысяч тон адходаў у год. Мяркуецца, што гэта прадпрыемства стане найбуйнейшым у краіне вытворцам RDF-паліва. Аб’ёмы запланаваны на ўзроўні 113 тысяч тон у год, што дазваляе ў значнай ступені забяспечыць патрэбнасці ў энергарэсурсах для цэментных заводаў. 

У сувязі з гэтым Прэзідэнт запатрабаваў паставіць перад цэментнымі заводамі больш жорсткія задачы і патрабаваць ад іх выкарыстоўваць RDF-паліва. Пе-першае, гэта важна для дзяржавы, па-другое, дазваляе адначасова вырашаць пытанні з перапрацоўкай адходаў і з забеспячэннем цэментнай галіны мясцовымі энергарэсурсамі. «Калі гэта паліва нармальна згарае і павінна згараць, так няхай бяруць, — канстатаваў кіраўнік дзяржавы. — Усталюйце кошт і аб’ёмы, якія павінны забіраць гэтыя заводы. Што вы з імі возіцеся? Дзяржаўнае прадпрыемства (ды ўсё роўна якое — у краіне парадак), каб спыніць гэтыя размовы: трэба, не трэба». 

Кампетэнтна 

Пасля нарады ў Прэзідэнта ў размове з журналістамі намеснік Прэм’ер-міністра Анатоль Сівак звярнуў увагу на тое, што абыходжанне з адходамі — тэма не новая. 

21-47 копия.jpg

І займацца гэтай праблемай павінны ўсе: просты чалавек, кіраўнік, ЖКГ, ведамства, перапрацоўшчык, урад.

«Сказаць, што ў нас няма праблем, — сказаць няпраўду. Сёння іх хапае на ўсіх узроўнях. Прэзідэнт жорстка абазначыў патрабаванне з кожнага звяна ў дадзеным працэсе», — удакладніў віцэ-прэм’ер, які курыруе гэту тэму. Анатоль Сівак расказаў, што падтэкст нарады заключаўся ў тым, што ў краіне павінны з’явіцца рэгіёны, раёны, якія б імкнуліся да 90 або 100% перапрацоўкі, асабліва ў Год добраўпарадкавання. І гэта пасільна на раённым узроўні. Каб у нас дадзены працэс ішоў ініцыятыўна, а не толькі пад ціскам зверху, каб мы грамадства на адпаведны лад настройвалі», — адзначыў ён.

Віцэ-прэм’ер вылучыў ключавыя кірункі, якія варта адпрацаваць для вырашэння праблем. У прыярытэце — будаўніцтва смеццесартавальных, смеццеперапрацоўчых заводаў. Вядома, у буйных гарадоў і невялікіх раённых цэнтраў аб’ёмы адходаў розныя. Метады, якія падыходзяць раённаму цэнтру, не падыдуць абласному. Таму ў вялікіх гарадах патрэбныя комплексны падыход, адпаведныя магутнасці і інвестыцыі. 

У першую чаргу, гэта трэба для правільнай сарціроўкі, каб атрымаць усё, што можна выкарыстоўваць. У гэтай сферы нямала праблем, але і рашэнні таксама ёсць, звярнуў увагу Анатоль Сівак.

Напрыклад, для перапрацоўкі палімеразмяшчальных адходаў і адходаў ПВХ не хапае інвестыцый. Але ёсць вопыт іншых краін, якія ўжываюць метад тарыфных абмежаванняў. 

«Калі не дапускаецца на рынак такая прадукцыя або падымаюцца тарыфы на ўвоз такога тавару. Ці, напрыклад, нарміруецца таўшчыня поліэтыленавых пакетаў. Гэта важна з улікам патрэб і магчымасцяў наступнай перапрацоўкі. Ёсць шэраг тэхнічных момантаў. Працэс і сістэма перапрацоўкі адходаў — гэта пэўная падгаліна», — патлумачыў Анатоль Сівак

Віцэ-прэм’ер таксама адзначыў, што Прэзідэнт базісна падтрымаў стратэгію абыходжання з адходамі вытворчасці і спажывання. У ёй будуць улічаныя і асноўныя моманты, якія абмяркоўваліся падчас нарады. Дакумент будзе аператыўна адшліфаваны.

Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк удакладніў: рашэнне аб тым, каб Мінпрыроды было адзіным рэгулятарам, прынята для таго, каб былі зразумелыя правілы гульні для ўсіх і абавязковыя для выканання. Ён расказаў, што сёння ў краіне другасна выкарыстоўваецца крыху больш за 40% цвёрдых камунальных адходаў. Што датычыцца адходаў вытворчасці (калі не браць у разлік буйнатанажныя), іх перапрацоўваецца каля 90%. Сяргей Масляк расказаў, што агучаная ім на нарадзе прапанова аб выкарыстанні аднаго з відаў буйнатанажных адходаў — фасфагіпсу — была падтрымана.

21-48 копия.jpg

Валерыя СЦЯЦКО

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю