Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка анансаваў правядзенне вялікай размовы з навуковай грамадскасцю ў найбліжэйшы час. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў, прымаючы з дакладам старшыню Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзіміра Караніка, перадае БелТА.
Прэзідэнт адзначыў, што яго размова з кіраўніком НАН папярэднічае маштабнае мерапрыемства з удзелам навуковай грамадскасці. «Гэта такі першы крок да правядзення нашай размовы з вучонымі, вялікай размовы», — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. Арганізаваць яе плануецца ў перыяд з 17 па 23 лістапада. Дакладную дату вызначаць пазней, яна будзе залежаць ад графіка работы кіраўніка дзяржавы, у тым ліку правядзення міжнародных мерапрыемстваў. «У вас будзе магчымасць падрыхтавацца да гэтай нарады, да гэтай сур’ёзнай размовы. Трэба, каб менш было заарганізаванасці. Калі па справе ёсць у вучонага нешта сказаць па парадку дня гэтай нарады, які мы вызначым, няхай гавораць, паслухаем», — сказаў Прэзідэнт.
«Трэба, каб членкары, акадэмікі прысутнічалі і разумелі нашы патрабаванні. Мы не збіраемся паддобрывацца да вучоных, нават я. Чаму? Таму што гэта разумныя людзі. Яны павінны разумець, што без выніку толку не будзе», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.