Top.Mail.Ru

Лукашэнка: Айчынны ВПК — адзін з прыярытэтных высокатэхналагічных сектараў эканомікі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XII Міжнароднай выстаўкі ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2025. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.


«У год 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне мы праводзім гэты прадстаўнічы форум на славу агульных герояў. Пакаленне пераможцаў завяшчала нам берагчы мір і свабоду на роднай зямлі, заваяваныя беспрэцэдэнтна высокай цаной. У імя гэтай мэты мы, краіны-саюзнікі, нарошчваем свой абаронны патэнцыял і ўмацоўваем супрацоўніцтва ў сферы бяспекі. Развіваючы айчынны ваенна-прамысловы комплекс як адзін з прыярытэтных высокатэхналагічных сектараў эканомікі, мы фарміруем імідж дзяржавы, якая ўпэўнена стаіць на варце нацыянальных інтарэсаў і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў прывітанні.

«Перакананы, што міжнародная выстаўка ўзбраення і ваеннай тэхнікі дасць магчымасць шырокаму колу спецыялістаў і экспертаў азнаёміцца з самымі перадавымі дасягненнямі як беларускіх вытворцаў, так і замежных партнёраў. Няхай ваенна-тэхнічныя магчымасці дзяржавы дапамагаюць нам разам адказваць на выклікі часу, забяспечваючы для сваіх грамадзян бяспечную будучыню», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам і гасцям MILEX-2025 плённай работы, высокай дзелавой актыўнасці і паспяховай рэалізацыі новых праектаў супрацоўніцтва ў імя мірнага развіцця дзяржаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю