Top.Mail.Ru
325

Лукашэнка азнаёміўся са станам спраў на агракамбінаце «Зара»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць азнаёміўся са станам спраў на агракамбінаце «Зара», перадае БелТА.


Размова ў першую чаргу зайшла аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці агракамбіната «Зара». Камітэт дзяржкантролю перад прыездам кіраўніка дзяржавы выявіў некаторыя праблемныя пытанні ў захоўванні кармоў. На гэта Аляксандр Лукашэнка асобна звярнуў увагу гендырэктара агракамбіната Кацярыны Зароўскай.

У цэлым жа справы ў гаспадарцы ідуць нядрэнна. Прыбытак накіроўваецца на развіццё вытворчасці, абнаўленне тэхнікі. Сярэдняя рэнтабельнасць па гаспадарцы — 6,6 працэнта, а ў перапрацоўцы — амаль 12 працэнтаў. Даволі паспяхова працуе «Зара» і па вырошчванні розных культур, аб чым адбылася грунтоўная размова з кіраўніком дзяржавы.
Напрыклад, ураджайнасць на полі азімага ячменю, якое агледзеў Прэзідэнт, перасягае 60 ц/га. На гэту сельгаскультуру кіраўнік дзяржавы апошнія некалькі гадоў звяртае асаблівую ўвагу. У многім з-за таго, што азімы ячмень убіраюць раней за іншыя збожжавыя культуры. Гэта дае магчымасць аператыўна атрымаць кармы для жывёлагадоўлі і больш раўнамерна задзейнічаць тэхніку перад масавай уборкай. Хоць культура і капрызная, але пры выкананні тэхналогій можна разлічваць на добры вынік. І гэта практыка сябе апраўдвае, аб чым сведчыць і вопыт агракамбіната «Зара».
У гаспадарцы таксама ёсць два буйныя малочнатаварныя комплексы, працуюць таксама ў сферы птушкагадоўлі, гадоўлі свіней, ёсць сетка сваіх гандлёвых аб’ектаў.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю