Top.Mail.Ru

Лукашэнка азнаёміўся з навуковымі распрацоўкамі грамадзянскага і абароннага прызначэння

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з навуковымі распрацоўкамі грамадзянскага і абароннага прызначэння, паведамляе БелТА.

Кіраўнік дзяржавы ў час рабочай паездкі ў Мінскую вобласць наведаў выпрабавальны палігон ДНУ «Інстытут парашковай металургіі імя акадэміка А.У. Романа». 

Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з беспілотнымі лятальнымі апаратамі, з выпрабаваннем высокаэнергетычных выбуховых рэчываў, з аўтамабільнай тэхнікай у абароненым выкананні, сродкамі бронеаховы і спецыяльнага рыштунку, са сродкамі выяўлення, суправаджэння і знішчэння БПЛА.

Кіраўніку дзяржавы далажылі аб перспектыўных распрацоўках НАН Беларусі ў інтарэсах умацавання тэхналагічнага суверэнітэту. У гэтым кірунку беларускія навукоўцы працуюць у тым ліку ў інтарэсах грамадзянскага сектара. Напрыклад, вырабляюць прамысловую выбухоўку, якая вельмі запатрабаваная ў Геолагаразведцы, пры распрацоўцы кар’ераў.



У ваеннай сферы адна з актуальных цяпер задач, як сказаў Аляксандр Лукашэнка, — гэта «абнуліць беспілотнікі». Гэта значыць распрацаваць такія сродкі, якія дазволяць гарантавана і эфектыўна з імі змагацца. Тым больш у Беларусі ёсць навуковыя школы, якія працуюць у гэтай сферы.

«Патрэбны вынік, — патрабуе ад навукоўцаў кіраўнік дзяржавы. — Пры падрыхтоўцы да гэтай паездкі я падумаў пра тое, што Уладзімір Сцяпанавіч (Старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Каранік. — Заўв. БелТА) упершыню не толькі мне, але і народу даложыць аб сваіх поспехах у забеспячэнні бяспекі дзяржавы. Гэта не павінна быць чарговай казкай, што мы заўтра нешта зробім».





arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю