Top.Mail.Ru

Лукашэнка знаёміцца з развіццём у Беларусі льняной галіны

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў на Аршанскі льнокамбінат, дзе размова пойдзе пра перспектывы развіцця як гэтага прадпрыемства, так і льняной галіны краіны ў цэлым, перадае БелТА.


Пра важнасць развіцця гэтай галіны кіраўнік дзяржавы гаварыў нядаўна падчас нарады ў Шклове аб сучасных падыходах да рэгіянальнага развіцця. «Абсталяванне, якое патрэбна для льнокамбіната, мы шукалі па ўсім свеце. Знайшлі, мадэрнізавалі. Робім добрыя тканіны. Ільняныя тканіны — гэта золата. Ільнаводчую галіну трэба выводзіць на больш высокі, дасканалы і тэхналагічны ўзровень. І гэтым трэба займацца», — сказаў ён.

На камбінаце адбудзецца цырымонія запуску лініі па вытворчасці кальцавой пражы высокіх нумароў з даданнем катанізаванага льновалакна. Рэалізацыя гэтага праекта дазволіць арганізаваць выпуск новай прадукцыі.

Увазе Прэзідэнта прадставяць экспазіцыю прадукцыі прадпрыемстваў канцэрна «Беллегпрам».

Плануецца, што на прадпрыемстве Аляксандр Лукашэнка правядзе нараду аб развіцці льняной галіны. Яму даложаць пра наяўныя ў гэтай сферы пытанні і шляхі іх вырашэння, навукова-метадычнае суправаджэнне вырошчвання і перапрацоўкі льну ў Беларусі. Размова таксама пойдзе пра павышэнне эфектыўнасці вытворчасці льну на прыкладзе Магілёўскай вобласці.

Сяўбой ільну ў краіне займаюцца 27 арганізацый у 37 раёнах. Для вырошчвання якаснай льнотрасты выплачваюцца бюджэтныя надбаўкі. Вядзецца навуковае суправаджэнне. У Беларусі серыйна вырабляецца практычна ўся неабходная для галіны тэхніка.

Перапрацоўкай ільнотрасты і выпрацоўкай ільновалакна ў Беларусі займаюцца 19 ільнозаводаў з гадавой магутнасцю 55 тыс. т ільновалакна. Цяпер на дзевяці льнозаводах рэалізуецца праграма мадэрнізацыі.

Для рэгулявання абароту льновалакна з ліпеня 2025 года Аршанскі льнокамбінат вызначаны адзіным аператарам па экспарце льновалакна на біржавых таргах. Гэта дазволіла стварыць празрысты механізм кантролю якасці валакна, якое рэалізуюць ільнозаводы ўсім спажыўцам.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю