Top.Mail.Ru

Лукашэнка бачыць патрэбнасць у незалежным фінансавым механізме ШАС

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць патрэбнасць у незалежным фінансавым механізме Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Аб гэтым ён заявіў у сваім выступленні на саміце ў Цяньцзіні, паведамляе БелТА. 



«У сучасных геапалітычных умовах, калі аднабаковыя санкцыі становяцца фактарам дэстабілізацыі, відавочна патрэбнасць у незалежным фінансавым механізме ШАС. У такім, які быў бы здольны фінансаваць трансгранічныя праекты, нівеліруючы санкцыйны націск, стымуляваць выкарыстанне нацыянальных валют у гандлі, падтрымліваць развіццё ключавых напрамкаў супрацоўніцтва — ад лагістыкі і энергетыкі да лічбавай трансфармацыі і штучнага інтэлекту», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. 

Ён заявіў аб падтрымцы Беларуссю ідэі стварэння Банка развіцця ШАС, які надасць дадатковую ўстойлівасць эканамічным сувязям і стане важным крокам да эканамічнага суверэнітэту рэгіёна. «Але мы ўсе разумеем, што карысць ад гэтага банка будзе толькі ў тым выпадку, калі ён зможа працаваць у кожнай з краін «шанхайскай сям’і», — заўважыў кіраўнік дзяржавы. 

Прэзідэнт таксама вітаў актывізацыю дыялогу па спрашчэнні працэдур гандлю ўнутры ШАС, што будзе садзейнічаць зніжэнню бар’ераў, росту тавараабароту і трансгранічных інвестыцый. 

«Ужо сёння аб’ём гандлю паміж краінамі ШАС перасягнуў $2 трлн, і такія лічбы не мяжа. Разлікі ў нацыянальных валютах, стварэнне сумесных фондаў, інвестыцыі ў лічбавую эканоміку і зялёныя тэхналогіі — усё гэта будзе ў цэнтры нашай увагі», — упэўнены кіраўнік беларускай дзяржавы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю