Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць рэальныя магчымасці для росту тавараабароту з Узбекістанам да $2 млрд да 2030 года. Аб гэтым ён заявіў на перагаворах у шырокім складзе з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым, перадае БелТА.
Аляксандр Лукашэнка даў высокую ацэнку дасягнутаму ўзроўню беларуска-ўзбекскага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, атмасферы дружбы і даверу. Ён адзначыў, што падпісанне Дэкларацыі аб устанаўленні стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і Узбекістанам з’яўляецца гістарычнай падзеяй і надае візіту асаблівае значэнне.
Прэзідэнт Беларусі ўпэўнены, што ў краін ёсць рэальныя магчымасці выйсці да 2030 года на тавараабарот $2 млрд, у тым ліку за кошт умацавання ўзаемадзеяння ў сферах машынабудавання, сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, фармацэўтыкі і шэрагу іншых.