«Тут з’явіўся сучасны, сусветнага ўзроўню еўрапейскі комплекс, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Гэтая бальніца звернутая ў будучыню».
«Празмернасці тут быць не можа. Вы паглядзіце, каб гэтая бальніца была загружаная», — адзначыў Прэзідэнт.
Ён таксама даручыў больш актыўна заняцца будаўніцтвам у абласным цэнтры абласнога клінічнага анкалагічнага дыспансера. «За год трэба пабудаваць», — адзначыў Прэзідэнт.
Звяртаючыся да гродзенцаў, Аляксандр Лукашэнка сказаў:"Вы паказваеце прыклад усёй краіне, як трэба жыць і працаваць".