Беларусь была і застаецца перакананым прыхільнікам паглыблення еўразійскай інтэграцыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 19 чэрвеня на нарадзе па падрыхтоўцы пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Еўразійскага эканамічнага форуму, перадае БелТА.
«Яшчэ раз адзначу: Беларусь была і застаецца перакананым прыхільнікам паглыблення еўразійскай інтэграцыі і пабудовы эфектыўна працуючай агульнай эканамічнай прасторы на аснове даверу і ўзаемаразумення», — заявіў кіраўнік дзяржавы.
На парадку дня нарады — арганізацыйныя пытанні правядзення Еўразійскага эканамічнага форуму і пасяджэння Вышэйшага савета, а таксама абмеркаванне парадку дня саміту і найбольш важных яго пунктаў.