Top.Mail.Ru

Лукашэнка: Беларусь гатова да аднаўлення ўзаемапаважлівага і раўнапраўнага дыялогу са Швецыяй

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў народ Швецыі з Нацыянальным днём. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта свята сімвалізуе адзінства, багатую гістарычную спадчыну і трывалыя традыцыі, якія глыбока цэніць народ Швецыі. «Міралюбнасць і працавітасць, стрыманасць і жыццёвая цярпімасць, імкненне да роўнасці і павага да суседзяў сталі асновай вашай нацыянальнай ідэнтычнасці. Тое ж самае ўласціва і беларусам. На жаль, сёння гэтыя якасці не могуць узаемна праявіцца ў поўнай меры ў двухбаковых адносінах з-за створаных асобнымі недальнабачнымі палітыкамі штучных перашкод», — гаворыцца ў віншаванні.

«Беларусь высока цэніць даўнія партнёрскія беларуска-шведскія сувязі і застаецца гатовай да аднаўлення ўзаемапаважлівага і раўнапраўнага дыялогу дзеля прагрэсу і дабрабыту нашых дзяржаў і народаў, а таксама ўмацавання бяспекі ў рэгіёне», — запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў народу Швецыі працвітання і мірнага неба над галавой.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю