Top.Mail.Ru

Лукашэнка: Беларусь гатова развіваць раўнапраўны дыялог з Канадай

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Канады са святам незалежнасці. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Абвяшчэнне Канадскай канфедэрацыі ў гэты дзень 159 гадоў таму стала пачаткам упэўненага руху вашай краіны да незалежнасці», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што шчырае імкненне берагчы і ўмацоўваць суверэнітэт як адну з найвышэйшых каштоўнасцей аб’ядноўвае беларусаў і канадцаў.

«Мы высока цэнім вопыт гуманітарнага ўзаемадзеяння, які існуе паміж нашымі народамі. Упэўнены, развіццё раўнапраўнага дыялогу, да якога Беларусь заўсёды гатова, адкрые новыя гарызонты ў рэалізацыі сумеснага патэнцыялу», — падкрэсліў Прэзідэнт.


Аляксандр Лукашэнка пажадаў народу Канады міру, згоды і дабрабыту. «Будзем рады вітаць вас у гасціннай Беларусі», — дадаў кіраўнік дзяржавы

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю